“Абменны хаб”: ці верне сабе Лукашэнка статус “міратворцы”
Manage episode 440219936 series 2404935
内容由euroradiofm提供。所有播客内容(包括剧集、图形和播客描述)均由 euroradiofm 或其播客平台合作伙伴直接上传和提供。如果您认为有人在未经您许可的情况下使用您的受版权保护的作品,您可以按照此处概述的流程进行操作https://zh.player.fm/legal。
На фоне беспілотнікаў, якія апошнім часам ледзь не штоноч залятаюць у беларускае неба, прапаганда нарошчвае прасоўванне тэзы пра Лукашэнку, які насуперак усяму гарантуе мірнае неба над галовамі беларусаў. На гэтыя беспілотнікі міністр абароны Хрэнін паспеў наскардзіцца кітайскаму тэлебачанню. Праўда, ні прапаганда, ні Хрэнін не кажуць як ні пра тое, чые гэта беспілотнікі, так ні пра тое, чые дзеянні давялі да таго, што расійскія ваенныя і спецслужбы выкарыстоўваюць Беларусі як прахадны двор і пачуваюцца тут як дома, што не перашкаджае адказнаму за ўсё гэта Лукашэнку прымераць лаўры міратворца і разважаць пра эелектаральную кампанію 2025 года і сваё месца ў ёй. Чым тлумачыцца выкарыстанне менавіта Беларусі як месца правядзення абмену ваеннапалоннымі і як гэты факт выкарыстоўваецца Лукашэнкам і прапагандай? Ці здольны рэжым прадаць на выбарах лозунг пра “мірнае неба” і ці спрацуе на карысць Лукашэнкі вобраз гуманіста праз вызваленні палітвязняў? Чаму рэжым спрыяе русіфікацыі, хоць гэта азначае страту часткі суверэнітэту? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
…
continue reading
12044集单集