Леся Руднік. Пра “гуманізм” Лукашэнкі, праганду, транзіт улады і выбары
Manage episode 438957841 series 2404935
内容由euroradiofm提供。所有播客内容(包括剧集、图形和播客描述)均由 euroradiofm 或其播客平台合作伙伴直接上传和提供。如果您认为有人在未经您许可的情况下使用您的受版权保护的作品,您可以按照此处概述的流程进行操作https://zh.player.fm/legal。
На свабоду па ініцыятыве рэжыма пачалі выходзіць палітвязні. Ужо былі вызваленыя тры групы і чакаецца працяг працэсу. Прапагандысты ўжо анасавалі магчымае вызваленне чарговай групы палітвязняў да 17 верасня. Адны кажуць, што такім чынам лукашэнкаўскі рэжым падае сігналы Захаду пра сваю гатоўнасць да перамоваў, іншыя сцвярджаюць, што гэта не больш, як этап падрыхтоўкі рэжыма да электаральнай кампаніі 2025 года. Прапаганда ж расказвае пра “гуманізм Лукашэнкі”, які сведчыць не пра нейкую там “адлігу”, а пра канчатковую перамогу над “змагарамі”. Ці атрымаецца ў прапаганды гуманізаваць вобраз Лукашэнкі і навошта прапагандысты дамагаюцца рэакцыі дэмсіл? Што дэмсілы і незалежныя СМІ могуць супрацьпаставіць прапагандзе і ці можна вымераць іх уплыў унутры Беларусі? Як змяняюцца настроі беларускага грамадства адносна ЕС і ці магчыма ў Беларусі жаночае лідарства – як з боку дэмсіл, так і з боку рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
…
continue reading
12044集单集