Подкаст Светы Шединой и Алексея Иванова о духе времени, сильных эмоциях и нетривиальных способах менять свое отношение к жизни. Подписывайтесь, будем держаться вместе. Бот для приёма бесяков: https://t.me/derzhites_bot Телеграм-канал: https://t.me/talkauthentic Сайт: https://derzhites.ru/ Инстаграм: https://www.instagram.com/talkauthentic/
…
continue reading
内容由Раман Клеўжыц提供。所有播客内容(包括剧集、图形和播客描述)均由 Раман Клеўжыц 或其播客平台合作伙伴直接上传和提供。如果您认为有人在未经您许可的情况下使用您的受版权保护的作品,您可以按照此处概述的流程进行操作https://zh.player.fm/legal。
Player FM -播客应用
使用Player FM应用程序离线!
使用Player FM应用程序离线!
VANDRA
标记全部为未/已播放
Manage series 3294139
内容由Раман Клеўжыц提供。所有播客内容(包括剧集、图形和播客描述)均由 Раман Клеўжыц 或其播客平台合作伙伴直接上传和提供。如果您认为有人在未经您许可的情况下使用您的受版权保护的作品,您可以按照此处概述的流程进行操作https://zh.player.fm/legal。
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
…
continue reading
60集单集
标记全部为未/已播放
Manage series 3294139
内容由Раман Клеўжыц提供。所有播客内容(包括剧集、图形和播客描述)均由 Раман Клеўжыц 或其播客平台合作伙伴直接上传和提供。如果您认为有人在未经您许可的情况下使用您的受版权保护的作品,您可以按照此处概述的流程进行操作https://zh.player.fm/legal。
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
…
continue reading
60集单集
所有剧集
×V
VANDRA

⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнік праекта пра Аздамічы . Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў. Перад размоваю стаяла дзве мэты: даведацца пра працу над лакальным краязнаўствам праз разважанні і прыклады і зразумець, што з сябе ўяўляюць Азадамічы. Эпізод будзе пра блізасць да Альшан, пра перабудову царкву і чаму ў той мясцовасці з’яўляецца ўсё больш зацікаўленых людзей. ❗️ Сайт пра Аздамічы: https://ozdamicze.com/ ❗️ Instagram-старонка праекта пра Аздамічы: https://www.instagram.com/ozdamicze/ ❗️ Калекцыя здымкаў Джона Кунстадтэра: https://radzimaphoto.com/ ❗️ Артыкул пра змены вакол цэркваў на Палессі: https://greenbelarus.info/articles/01-07-2021/cerkvy-na-palessi-vyalikiya-drevy-ssekchy-tui-pasadzic-fota ❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва. Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца. Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра гістарычную падзею горада ў 1942 годзе - “Магілёўскае цунамі”. Кніга выйшла з падтрымкаю Алега Давіда Лісоўскага, які падзяліўся здымкамі “цунамі” з уласнай калекцыі. Пра кнігу таксама будзе гаворка ў эпізодзе. Што ў эпізодзе: ці ісуне ў Магілёве імперскі дух; чаму Свята-Мікалаеўская царква - унікальны помнік архітэктуры; пасады Магілёва і запазычаная тапаніміка; зруйнаваная спадчына Магілёва ХХ стагоддзя; чаму столькі ўвагі да Пушкіна і дзіўны магілёўскі балкон; гісторыя пра Магілёўскае цунамі; якія рызыкі існуюць зараз для гістарычнага цэнтра . ❗️ Кніга "Магілёўскае цунамі": https://knihauka.com/mahilouskaje_cunami ❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info . У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе. ❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info : https://www.instagram.com/poshyk.info/ ❗️ Сайт праекта poshyk.info : https://poshyk.info/ ❗️ Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/nvE4TFuTUM4 ❗️ Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/75DMyywNue4 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына . Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны боунсны эпізод. Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне. У канцы эпізода яшчэ таксама ўласныя разважанні па пытанню 3D-мадэлявання. Эпізода падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? ": https://youtu.be/mQn5PBJ6vws Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/ *** ❗️ Telegam-канал "Спадчына" : https://t.me/spadczyna ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі : https://t.me/spadczyna_szepat_bot ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU…
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет. 🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н. ❗️ Падтрымаць праект і купіць кнігу "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі" : https://gronka.org/#/causes/recLbDizHFOZ3Pqcr ❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры: https://www.instagram.com/ethnomusic_by_volha/ ❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі: https://www.ethno.by/ ❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны. Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на Patreon. У гэтым эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў Даўбуцішках і як Павел здабыў каштоўны татарскі артэфакт! ❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc ❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт". Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon . У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся. А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час паўплываў на развіццё традыцыі! Facebook-старонка Сяргея Лескеця : https://www.facebook.com/Leskiec Facebook-старонка кнігі "Шэпт" : https://www.facebook.com/whisperleskiec/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі , гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды мы рушымся. ❗️ Facebook-старонка Аляксея Ластоўскага : https://www.facebook.com/aliaksei.lastouski/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
V
VANDRA

⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе. Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз цяперашнюю актыўнасць. ❗️ Instagram-старонка Кацярыны Казловай: https://www.instagram.com/e.kozlowa/ ❗️ Instagram-старонка па гісторыі Паланечкі: https://www.instagram.com/history_of_polonechka/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі. Пра што пойдзе размова? ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа; як абіраецца рэгіён для даследавання; дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ; як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей; як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках; адукль з’яўляецца этнаграфічны тэкстыль на Куфары; калі з’явіўся пералом у пакаленнях адносна стаўлення да спадчыны. У гэтым годзе пройдуць дзве экспедыцыі у Салігорскім раёне і ў Слаўгарадскім/Чачэрскім раёнах. ❗️ Сайт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства: https://set.ethno.by/ ❗️ Facebook-старонка СЭТ: https://www.facebook.com/set.ethno.by/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
V
VANDRA

⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе. Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі. Пра што пойдзе размова? а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя; мудрасці ад суседскага дзеда Пятро; успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы; як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і чаму яна не пра "казкі"; Букчанскія гісторыі пра белую карэту, пераслед на полі і сляпую вужаку; пра што даведаўся Ігар пра беларусаў праз праект. ❗️ Праект "Пазнай Палессе" : https://www.instagram.com/dzed_jankiel_/ ❗️ Кніга Дзеда Янкеля "Дзедавы казкі": спасылка тут 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму? Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы. Па-другое , фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна звязаны з габрэйскай гісторыяй. Аляксей працуе па габрэйскіх могліцах, спрабуючы аднаваіць іх гісторыю і імёны. Што ўзгадаецца ў эпізодзе? у якім стане вёска Гарадок зараз; якія накірункі дзейнасць асноўныя ў працы над праектам; як шукаецца месца пахвання ахвяраў габрэйскага гета; як ідзе праца над старымі габрэйскімі могліцамі ў Гарадку; якія планы па праекце ў Аляксей і што б зрабілася, калі б не было абмежаванняў у рэсурсе. Дзякуй патронам за падтрымку! ❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/ ❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца : https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць праекта VANDRA, то падтрымайце яе праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by . Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну Гарадка. А што ў эпізодзе #47? як і кім руйнавалася і аднаўлялася Гарадоцкая царква; якія артэфакты мінулага знаходзіліся на дварах ў Гарадку; які склаўся лёс воднага млына; чаму ў 2006 годзе знеслі дом рамесніка; колькі тысяч здымкаў ужо сабрана па Гарадку; ці дастаткова зацікаўленасці і дапамогі з боку грамадства і дзяржустаноў? Дзякуй патронам за падтрымку! ❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/ ❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t…
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра што пойдзе гаворка? чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі; у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання; як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі; як праз пошукі сваіх продкаў былі праінвентарызаваны 18 могілак аднаго раёна; якія тэндэнцыі ў могілкавага турызма ў Беларусі; як адрозніваецца стаўленне да могілак на прыкладах сям'і. У эпізодзе зашмат адсылак да розных матэрыялаў, там ніжэй увесь спс таго, што наабяцаў у эпізодзе :) Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №29) : https://taksklhist.mave.digital/ep-30 Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №30): https://taksklhist.mave.digital/ep-31 Мапа Кальварыйскіх могілак: https://docs.rferl.org/be-BY/2014/04/29/788772db-9b1b-4e81-a062-d24e592051d3.pdf Tiktok Івана Чайчыца: https://www.tiktok.com/@lvanbrest Цікавыя надмагіллі на Глобус Беларусі: https://globustut.by/type_tn_gravestones.htm Допіс Уладзя Кандрацені з выяваю Будчанскай пахавальнай традыцыі: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid06NhxysJeUzev4EUoGjuvTwH2uHZ1QrCzxAJz45mSs4LnrNXgbRMZofkryMgN2vSdl&id=100036970604913 Выпуск Падарожжа Жыгамонта пра вёску Нагародавічы: https://www.youtube.com/watch?v=9aMAF0SPjGQ Instagram-старонка Машы Мароз: https://www.instagram.com/mashamaroz/ Кніга Воля з Аполя "Мое баба - діректор морга": https://ko-fi.com/s/3eea7bf598 База пахаванняў 7 буйных могліц Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1m54cFA8JvbYTImt4h5RIWBZ8LRuxGSF9F_MA2WaJN14/edit#gid=1608025870 База пахаванняў 11 могліц малых вёсак Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-96eZ0xDEZZbVPj7R6oYxJL2jT-8GmIGG00t-aA0KAU/edit#gid=989650351 Асобая падзяка патронам за падтрымку! 🖐️ Падтрымайце праект VANDRA: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU…
V
VANDRA

⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз на іх паглядзім! Што будзе ў падкасце? дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень развіццё фальварак Гелянова; чаму зруйнавалі браму ў Гелянова ў савецкі час; ці існуе пагроза зносу былой вёскі Бухаўшчына; спроба 3D-мадэлявання міжваеннай архітэктуры горада; якія ёсць незакрытыя краязнаўчыя пытанні па Маладзечна; што выдавецкага рыхтуецца Уладзімірам па Маладзечна. ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Садоўскага : https://www.facebook.com/uladzimir.sadouski ❗️ 3D-мадэлі, створаныя Уладзімірам: https://www.behance.net/usadouski ❗️ Краязнаўчы праект пра Маладзечна : https://molodechno.net/ ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA : https://t.me/vandra_by Асобая падзяка патронам за падтрымку! 🖐️ Падтрымайце праект VANDRA: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU…
欢迎使用Player FM
Player FM正在网上搜索高质量的播客,以便您现在享受。它是最好的播客应用程序,适用于安卓、iPhone和网络。注册以跨设备同步订阅。